viasna on patreon

Пасля штрафу зноў павестка: КДБ вельмі хоча паразмаўляць з Іллём Сянько

2018 2018-03-28T14:34:50+0300 2018-03-28T15:45:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/perasled.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як распавёў Ілля Сянько, 28 сакавіка ён стэлефанаваўся з сябрам і дамовіўся на сустрэчу каля гандлёвага цэнтра. Праз пару хвілін пасля сустрэчы, да хлопцаў падыйшоў супрацоўнік КДБ Мікалай Безік і ўручыў хлопцу павестку пад подпіс.

Супрацоўнік КДБ Мікалай Безік
Супрацоўнік КДБ Мікалай Безік

Цікава, што 26 сакавіка адбыўся суд, дзе Іллю Сянько прызналі вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэнні (арт. 23.4 КаАП) за тое, што ён не з’явіўся на “прафілактычную размову” у КДБ, і асудзілі да штрафу ў 20 базавых велічынь. На паседжанні актывіст заявіў хадайніцтва аб выкліку ў якасці сведкі гэтага самага Мікалая Безіка, аднак, хадайніцтва не было задаволена, таму што нібыта супрацоўнік КДБ знаходзіўся ў адпачынку аж да 24 красавіка.

Аднак, на наступны дзень пасля суду Мікалай Безік ужо тэлефанаваў актывісту, турбаваў таксама і яго маці. А праз дзень дзіўным чынам з’явіўся ў той самы час і ў тым самым месцы, дзе Ілля Сянько сустракаўся з сябрам.

Нагадаем, больш за месяц таму валанцёрамі культурна-асветніцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ. На размову па тэлефоне спрабавалі выклікаць Іллю Сянько, які быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым і асужданы па арт. 17.10 КаАП (“публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі”) да штрафу з канфіскацыяй жорскага дыску камп’ютара. Аднак хлопец прапанаваў супрацоўніку даслаць яму позву і адмовіўся без яе прыходзіць. Тады на размову выклікалі яго маці, якой супрацоўнік Баранавіцкага міжраённага аддзела КДБ па Брэсцкай вобласці Мікалай Безік расказваў “байкі” пра ўстанову, а таксама прымусіў падпісаць позву за сына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства