viasna on patreon

У Мінску адбылася акцыя "Чарнобыльскі шлях-2018". Шмат фота Фота Дапоўнена

2018 2018-04-26T17:36:58+0300 2018-04-27T14:56:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chsh20185.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Мінску адбылася акцыя “Чарнобыльскі шлях”, прысвечаная 32-ой гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Акцыя дазволена Мінскім гарвыканкамам. Збор удзельнікаў на «Чарнобыльскі шлях» абвешчаны ў 18:00 каля кінатэатру “Кастрычнік”, што ля станцыі метро «Акадэмія навук». Адтуль шэсце рушыць да чарнобыльскай капліцы, што ў парку Дружбы народаў, там мусіць адбыцца мітынг.

Арганізатарамі акцыі выступаюць Партыя БНФ, АГП, рух «За свабоду», БСДП, БХД, рух салідарнасьці «Разам», партыя «Зялёныя». У аргкамітэт таксама ўвайшла экалягічная арганізацыя «Экадом».

Назіральнікі ад “Грамадскага кантролю #ControlBY” будуць весці маніторынг гэтай акцыі.

Адначасова з “Чарнобыльскім шляхам”, у Кіеўскім скверы, які недалёка ад капліцы, пройдзе дазволены мітынг КХП БНФ.

***

Ля кінатэатра "Кастрычнік" дзяжураць больш за 20 міліцыянтаў у цывільным, ёсць супрацоўнікі ДАІ і сапёрнай службы. За будынкам стаяць аўтазак, аўтобусы і фургон з металічнымі плотамі. 

Па дадзеных назіральнікаў, вакол месца збору ў розных дварах знаходзяцца не менш за шэсць аўтазакаў.

Прыкладна ў 17.40 на баку будынку Акадэміі навук пяцёра актывістаў разгарнулі плакаты з патрабаваннем свабоды для зняволеных Міхаіла Жамчужнага, Змітра Паліенкі, Святаслава Барановіча і Тараса Аватарава.  Пазней да актывістаў падыходзіла кантактная група беларускай міліцыі, аднак яны не сыйшлі. Яшчэ праз некаторы час яны запалілі фаеры.

На плошчу ля кінатэатру падыходзяць людзі, дастаюць сцягі і плакаты.  

Актывісты партыі "Зялёныя" прынеслі на акцыю макет корпуса рэактара. 

 chsh20185.jpg

Супрацоўнікі міліцыі падыйшлі к удзельнікам, якія прышлі ў працівагазах, затым тыя знялі іх. 

Паводле назіральнікаў #ControlBY, міліцыянты забараняюць удзельнікам заходзіць унутр кінатэатр.

У 18.30 пачалося шэсце. Калона рушыла ў бок парку Дружбы народаў.  

На момант пачатку руху калоны незалежныя назіральнікі налічылі 430 чалавек удзельнікаў акцыі. 

Каля 19.00 першая частка калоны падыходзіць да месца правядзення мітынгу. 

У 19.40 людзі сабраліся каля чарнобыльскай капліцы. 

Каля 20.00 распачаўся мітынг, выступаюць апазіцыйныя палітыкі. Павел Севярынец зачытаў рэзалюцыю мерапрыемства і абвесціў пачатак акцыі "Астравецкі шлях", якая мусіць прайсці ў малых гарадах Беларусі, дзе будуюцца шкодныя прадпрыемствы. 

Акцыя скончылася калектыўным выкананнем гімну "Магутны Божа". Пасля яе завяршэння ўдзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі ля помніту ахвярам Чарнобыля.

У Мінску адбылася акцыя "Чарнобыльскі шлях-2018". Шмат фота
“ControlBY” назірае за “Чарнобыльскім шляхам-2018”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства