viasna on patreon

У Берасці прайшоў найбуйнешы за апошні час у Беларусі мітынг 

2018 2018-04-30T18:47:00+0300 2018-05-01T09:03:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berascie-mityng-2018-04-29-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг у Берасці супраць АКБ. Ілюстратыўнае фота.

Мітынг у Берасці супраць АКБ. Ілюстратыўнае фота.

Мітынг, які адбыўся 29 красавіка ў Берасці, сабраў больш за 2000 чалавек. Вялікая колькасць удзельнікаў тлумачыцца тым, што пытанне ўзнятае чатырма берасцейкамі, тычыцца экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне. Масавае мерапрыемства было дазволенае гарадскімі ўладамі.

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, апошняй кропляй, што прывяла да абурэння бальшыні берасцейцаў, з’явілася патаемная будова ў ваколіцах 350-тысячнага города так званага акумулятарнага завода. Людзі перакананыя, што небяспечныя выкіды свінца і сернай кіслаты на шмат дзесяцягоддзяў, а мо і назаўжды атруцяць жыццё сучаснікаў і шматлікіх пакаленняў нашчадкаў.

 Мітынг у Берасці 29 красавіка 2018 года. Фота:

“Яны з’едуць”, - кажуць людзі пра чыноўнікаў і бізнесоўцаў: “а нам тут жыць!..”

Вядучымі на мітынгу былі вядомыя берасцейскія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў.

Мітынг у Берасці 29 красавіка 2018 года. Фота:

“Вялікая колькасць прысутных засведцыла зараджэннене грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, - сказаў Пятрухін. - “Людзі калектыўна пачынаюць бараніць свае правы…”

Перад аўдыторыяй выступалі спецыялісты ў галіне акумулятарнай вытворчасці, лекары, навукоўцы, грамадзкія актывісты, праваабаронцы і прадстаўнікі рэгіёнаў. Чыноўнікі нас не чуюць і ўвесь час хлусяць, казалі прамоўцы. Мы хочам жыць ў чыстым навакольным асяроддзі.

Мітынг у Берасці 29 красавіка 2018 года. Фота:

 “Але адно права мы ўжо адстаялі – дамагліся правядзення гэтага мітынга”, - сказаў праваабаронца Раман Кісляк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства