viasna on patreon

Берасце: марш забаронены, скаргі ў судзе не задаволеныя Дакумент

2018 2018-05-30T13:22:44+0300 2018-05-30T14:30:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/20180401_ber_pratest_zavod_cihary_01_khar-660x440-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэманстрацыю «Марш супраць свінцу» берасцейскія мясцовыя ўлады не дазволілі, перадае "Радыё Рацыя”. Яна мусіла адбыцца 3 чэрвеня і прайсці праз цэнтр горада каб праінфармаваць грамадзян пра небяспеку, звязаную з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Берасцем.

Пра важнасць такіх мерапрыемстваў кажа прадстаўнік ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва Лада Яраш:

“Распавесці сваім знаёмым, суседзям, пра пагражаючую небяспеку, бо шмат хто дагэтуль не ведае. Распавесці людзям, што гэта небяспечна. Адпіскі, якія мы атрымліваем, таксама напісаныя ледзь не пад капірку, там адны і тыя ж фразы. Гэта ў сведчыць пра тое, што гэтае пытанне далёка не ў парадку”.

Прадстаўнікі Берасцейскага гарвыканкаму абгрунтавалі сваё рашэнне тым што дазволеным месцам для масавых мерапрыемстваў з’яўляецца плошча Свабоды. Заяўнікі ж дэманстрацыі збіраліся прайсці праз бульвар Касманаўтаў, вуліцу Гогаля і да Савецкай на пляцоўку перад кінатэатрам “Беларусь”.

Таксама 28 траўня праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну стала вядома, што Берасцейскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем.

“Я спадзяюся, што вынік будзе пазітыўны з усіх гэтых судовых разбіральніцтваў, але на праблему трэба глядзець шырэй. На сённяшні дзень мы бачым, што нашыя дзяржаўныя кіраўнікі пайшлі шляхам здрады інтарэсаў свайго народу. Калі няма крэдытаў, яны пайшлі шляхам размяшчэння шкодных для здароўя заводаў”, - падкрэслівае праваабаронца.

Касацыйныя скаргі былі датычныя рашэння Суда Маскоўскага раёна Берасця ад 27 сакавіка, адносна пазову да Берасцейскага райвыканкаму і кампаніі “IPOWER”. “Будзем надалей абскарджваць гэтыя прысуды і інфармаваць грамадскасць аб выніках”, – зазначылі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства