viasna on patreon

Фотафакт: Каля статуі гарадавога насупраць МУС зьявілася ЛГБТ-клюмба Фота Дапоўнена

2018 2018-06-28T15:40:22+0300 2018-06-28T16:07:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcija_fortinbras5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікаў акцыі затрымлівае міліцыя. Фота Радыё Свабода

Удзельнікаў акцыі затрымлівае міліцыя. Фота Радыё Свабода

Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры правяла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Радыё Свабода.

«Мы заклікаем МУС пераступіць праз забабоны і абараняць правы ЛГБТ грамадзян, якія не парушаюць закон і сплачваюць падаткі, дзякуючы якім Міністэрства і існуе», — кажуць удзельнікі акцыі.

Удзельнікаў акцыі затрымалі.​ Хутчэй за ўсё іх даставяць у РУУС Маскоўскага раёна. У чым іх вінавацяць пакуль невядома.

Што важна ведаць​

  • 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.
  • 20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
  • 21 траўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць выказваньняў МУС. На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісалася больш за 1800 чалавек.
  • 21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.
  • Ад 22 траўня ў адказ на заяву МУС у сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца допісы з тэгам #янеподделка.
  • 23 траўня міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што існуе шэраг рэчаў, «непрымальных» для беларускага мэнталітэту. Макей адзначыў важнасьць і неадназначнасьць тэматыкі «правоў мяншыняў».
  • 30 траўня старшыня Моладзі БНФ скрытыкавала «навязваньне ЛГБТ» і «паўсюднае вывешваньне сваёй сымболікі».
  • 16 чэрвеня партрэт Ігара Шуневіча несьлі на прайд-парадзе ў ЗША.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства