viasna on patreon

Блогера Сяргея Пятрухіна не пусцілі да следчага

2018 2018-07-27T07:57:22+0300 2018-07-27T07:57:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-sud-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін.

На блогера Сяргея Пятрухіна Берасцейскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа справа паводле ч.2 арт 189 Крымінальнага кодэкса “абраза”. 24 ліпеня Пятрухін знайшоў у паштовай скрыні позву на 23 ліпеня ад следчага Арцёма Хільковіча. У якасці каго выклікаўся Сяргей Пятрухін пазначана не было.

Як інфармуе "Берасцейская Вясна", пасля кансультацыі з праваабаронам Уладзімірам Вялічкіным, было прынята рашэнне, што йсці да гэтага следчага без адваката можа быць небяспечна.

Справа ў тым, што ў мінулым годзе следчага Арцёма Хільковіча адхілілі ад скандальнага следства супраць міліцыянтаў, якія натоўпам збілі двух затрыманых у апорным пункце “Усходні”. Бацкі збітых неаднаразова скардзіліся на следчага кіраўніцтву Брэсцкага міжраённага аддзела СК.

Праваабаронца У. Вялічкін лічыць, што Пятрухіна выклікаюць у СК, каб уручыць уведамленне аб ўзбуджэнні крымінальнай справы і ўзяць першыя тлумачэнні.

“Там ён аб усім і даведаецца. Бачу ў гэтай справе адчуваецца повязь з ператрусамі ў гарадзенскіх журналістаў, што сведчыць аб наступе на незалежных журналістаў, блогераў. І гэта адбываецца таму, што яны пачалі істотна ўплываць на грамадзкую думку ў рэгіёнах”, - мяркуе праваабаронца.

26 ліпеня па дамоўленасці са следчым блогер Пятрухін разам з адвакатам прыйшоў у будынак Следчага камітэта каля 18 гадзіны, але далей дзяжурнага яго не пусцілі, маўляў следчы заняты. Следчы абяцаў спусціцца па выкліканага і прапанаваў здаць рэчы. Мінула гадзіна, замест следчага выйшаў начальнік Брэсцкага міжраённага камітэта СК Руслан Сычоў і сказаў: “Рабочы дзень скончыўся, мы запросім вас іншым разам”.

Такі фінал сустрэчы сведчыць аб тым, што міліцыя не мае доказнай базы па справе, і “матае нэрвы” блогеру, каб той утаймаваўся”, - перакананы праваабаронца Вялічкін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства