viasna on patreon

Праваабаронцу Леаніда Судаленку таксама запісалі ў паклёпнікі?

2018 2018-07-27T09:21:07+0300 2018-07-27T13:00:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudalenka-leanid-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

Гомельскага праваабаронцу і юрыста Леаніда Судаленку выклікалі 26 ліпеня па тэлефоне ў Навабеліцкі РАУС – нібыта ў міліцыі маецца заява ад грамадзяніна Гомеля, які просіць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці Судаленку і актывіста Барыса Анікеева за паклёп.

Леанід Судаленка пазначыў у фэйсбуку:

Толькі што з міліцыі. Гомельскі "палітычны аглядальнік" з б-ч-б тату на плячы (ён жа “лысы правакатар” з Гомеля) напісаў на мяне і Барыса Анікеева заявы, просіць прыцягнуць нас да адказнасці за паклёп. Напямятаю, мы 20 чэрвеня лайкнулі пост Зміцера Аляхновіча аб яго паводзінах у Курапатах...

Leanid Sudalenka

Праваабаронца схадзіў у Навабеліцкі РАУС, але ад апытання па заяве адмовіўся, скарыстаўшыся правам не сведчыць супраць сябе (артыкул 27 Канстытуцыі Беларусі).

Але што такога мог напісаць у фэйсбуку Зміцер Аляхновіч, каб за лайк пад яго допісам людзей вінавацілі ў паклёпе? Высветлілася, што справа тычыцца сумнавядомага рэстарана “Поедем поедим» у Курапатах, дзе і “засвяціўся” мужчына з прыгожым нацыянальным тату на плячы. Допіс з'явіўся 19 ліпеня разам з відэаролік з youtube, у якім фігуруе вышэйадзначаны грамадзянін, прозвішча якога Катлероў.

 Грамадзянін у Курапатах, пра якога напісаў Зміцер Аляхновіч. Фотаскрын з youtube

Дарэчы, пад пастом Зміцера Аляхновіча пастаўлена больш за 50 упадабаек. Няўжо ўсіх гэтых людзей жыхар Навабеліцкага раёна Гомеля Яўген Катлероў (а гэта менавіта ён і напісаў заяву на Судаленку) будзе вінаваціць у паклёпе?

Ці справа тут у іншым? Падаецца, што заява аб паклёпе менавіта на Леаніда Судаленку ўзнікла не выпадкова, паколькі ён неаднойчы выступаў у якасці абаронцы абаронцаў Курапат.

Так, 23 ліпеня праваабаронцы Леанід Судаленка і Пётр Маркоўскі абвясцілі акцыю салідарнасці і падтрымкі Міхася Грамыкі - былога прапаршчыка міліцыі, якога 4 ліпеня ўзялі пад варту, а назаўтра асудзілі на 10 сутак арышту. Прычынай арышту з'явіўся той факт, што 44-гадовы міліцыянт перад рэстаранам “Поедем-поедим” ўстаў у адзін шэраг з абаронцамі Курапатаў, за што і страціў працу.

А ў чэрвені Леанід Судаленка і Андрэй Стрыжак запатрабавалі  ад міністра МУС Ігара Шуневіча неадкладна спыніць выкарыстоўваць падраздзялення ДАІ для пераследаў абаронцаў Курапатаў, а таксама вызваліць ад адміністрацыйнай адказнасці кожнага, супраць каго тут распачаты адміністрацыйныя абвінавачанні. На сайце zvarot.by  праваабаронцы арганізавалі збор подпісаў грамадзян з патрабаваннем спынення абаронцаў Курапатаў.

Верагодна, такім чынам улады спрабуюць панізіць градус грамадзянскай актыўнасці гомельскіх праваабаронцаў і блогераў, гэтак жа як апошнім часам робіцца з журналістамі і блогерамі ў Берасці, Гародні, Рэчыцы, паколькі яны пачалі істотна ўплываць на грамадзкую думку ў рэгіёнах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства