viasna on patreon

 «Астравецкі шлях» у Маладзечне: 4 удзельнікі і 20 сілавікоў

2018 2018-07-27T13:08:20+0300 2018-07-27T13:08:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladechna-astravecki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Астравецкі шлях" у Маладэчна 26 ліпеня. Фота: А. Капуцкі.

"Астравецкі шлях" у Маладэчна 26 ліпеня. Фота: А. Капуцкі.

Анансаваная загадзя акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС мусіла адбыцца ў Маладэчна 26 ліпеня. Аднак ў гарадскім парку каля памятнага знака «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» сабралася некалькі чалавек і два дзесяткі супрацоўнікаў у цывільным.

Заяўнікі прасілі гарадскія ўлады дазволу на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу ў цэнтры горада, аднак іх скіравалі на адзінае месца, дзе дазволена правядзенне масавых мерапрыемстваў у Маладэчне.

 

Пастаяўшы некаторы час у атачэнні пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі і відэааператараў намеснік старшыні партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук заявіў: “Нас мала, але мы ў цельніках", і рушыў на чыгуначны вакзал.

Кампанію «Астравецкі шлях» анансавалі ў красавіку бягучага года падчас "Чарнобыльскага шляху" Беларуская партыя «Зялёныя», АГП, БХД, ды Рух салідарнасці «Разам».

Паведамлялася, што падобныя акцыі будуць праводзіцца 26-га чысла кожнага месяца. Так, на 26 чэрвеня акцыя была запланавана ў Радашковічах, на 26 ліпеня - у Маладзечна, затым у Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах, а 26 лістапада ў Астраўцы, дзе будуецца АЭС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства