viasna on patreon

У Брэсце затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. ідзе агляд кватэры Відэа Дапоўнена

2018 2018-07-27T14:43:00+0300 2018-07-27T15:52:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-sud-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін.

Блогера Сяргея Пятрухіна затрымала міліцыя і вязе ў Ленінскі РАУС Брэста. Ёсць ордэр на агляд ягонай кватэры, піша «Беларускі партызан”.

Па словах Аляксандра Кабанава, яго калегу затрымалі ў двары ўласнага дома; відавочна, што за Пятрухіным было ўсталяванае сачэнне.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін перадае падрабязнасці:
"Сёння каля 12 гадзін у двары свайго дома да Сяргея Пятрухіна падышлі супрацоўнікі міліцыі і АМАПу.
Па заяве ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Берасця Мікалая Рабушкі складзены матэрыял справы паводле 189 КК у рамках якой супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Сяргея з аглядам.
Сяргей патрабаваў, каб агляд праводзіўся ў прысутнасці яго адваката, але міліцыянты запярэчылі, маўляў закон не патрабуе прысутнасць адваката.
Дакумента на рукі Пятрухіну так і не далі, і павялі ў службовае аўто, у якім забаранілі вясці відэастрым.
З 12:21 тэлефон Пятрухіна не адказвае. Зараз блогер знаходзіцца у Ленінскім РАЎС горада Брэста, з ім праводзяцца нейкія дзеянні, да ўдзелу ў якіх не дапускаюць адваката.
Блогер Аляксандр Кабанаў лічыць, што міліцыянты ўзялі мэту зноў забраць камп’ютар і тэлефон у Сяргея".

У выніку ператруса з кватэры аператыўнікі вынеслі сістэмны блок кампутара.

Уладзімір Вялічкін  дапускае, што Пятрухіна могуць прытрымаць да суда ў панядзелак, бо 3 гадзіны мінула з моманту затрымання.

 Апячатаныя дзверы кватэры Сяргея Пятрухіна

Нагадаем, 24 ліпеня Пятрухін атрымаў позву ў Брэсцкі міжраённы Следчы камітэт у сувязі з узбуджэнне супраць яго крымінальнай справы за абразу.

У Брэсце затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. ідзе агляд кватэры

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства