viasna on patreon

Пасля ператрусу блогера Пятрухіна вывелі ў кайданках Фота Відэа Дапоўнена

2018 2018-08-30T09:04:22+0300 2018-08-30T15:34:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-peratrus-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
АМАП у падъездзе Сяргея Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

АМАП у падъездзе Сяргея Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна вядомага ў рэгіёне блогера Сяргея Пятрухіна.

Сёння раніцай да яго ў кватэру жорстка ўварваліся супрацоўнікі міліцыі ў масках. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе прадстаўнік ПЦ “Вясна” на Берасцейшчыне Уладзімір Вялічкін.

“Да Пятрухіна ізноў прыехала міліцыя, просьба ўсім, хто можа пад'ехаць і падтрымаць яго на Наганава”, - піша праваабаронца.

З відэа, якое размешчанае ніжэй, бачна, што амап у масках жорстка паклаў блогера на падлогу. Затым яму паведамілі, што будуць праводзіць ператрус.

"Калі я прыбыў па месцы жыхарства Пятрухіна, - паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, - уваход у пад'езд быў заблакаваны. Званкі ідуць на іншую кватэру, дзверы звонку не адчыняюцца, нават, калі жыхары націскаюць адпаведную кнопку, каб прапусціць людзей".

Міліцэйскія аўтамабілі перад домам Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

 Міліцэйскія аўтамабілі перад домам Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

Па словах Вялічкіна, у кватэры Пятрухіна зараз праводзіцца ператрус. Пра гэта сказаў участковы, за плячыма якога стаялі 4 АМАПаўцы. Маўляў, "скончым усё праз паўгадзіны. Ён жывы, здаровы, там прымем рашэнне..." Пасля чаго АМАпАўцы настойліва з недвусэнсоўным выразам вачэй, схаваных пад чорнымі маскамі, параілі праваабаронцу пакінуць пад'езд...

Пасля ператрусу Сяргея Пятрухіна вывелі з кватэры ў кайданках і павезлі ў аддзяленне міліцыі. Быў канфіскаваны жосткі дыск кампутара і носьбіты інфармацыі.

Праваабаронцы зафіксавалі, што дзверы ў кватэру Пятрухіна проста выламалі, а пасля ператрусу апячаталі.

Па неафіцыйнай інфармацыі, Пятрухіна павезлі ў Ленінскі РАЎС, для для дачы паказанняў. Адзін з участковых, Ігнатоўскі,  паабяцаў, што яго адпусцяць.    

Прыкладна ў 15-30 Пятрухіна адпусцілі з Ленінскага РАУСа.

Супрацоўнікі міліцыі пасля ператрусу ў Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

 Дзверы ў кватэру Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

Нагадваем адносінах да Сяргея Пятрухіна дакладна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 189  „Знявага” Крымінальнага кодэксу. Блогер дакладна ня ведае, з-за якога менавіта эпізода ягонага жыцця.

Пасля ператрусу блогера Пятрухіна вывелі ў кайданках

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства