viasna on patreon

У аршанскага заўзятара, якога судзяць за экстрэмізм, адбываецца ператрус

2018 2018-08-30T16:38:19+0300 2018-08-31T09:58:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sukorski-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Сукорскі. Фота: Віцебская Вясна.

Аляксей Сукорскі. Фота: Віцебская Вясна.

Супрацоўнікі Аршанскага ГУБАЗіКа праводзяць 30 жніўня ператрус па месцы пражывання футбольнага заўзятара Аляксея Сукорскага, якога судзяць за надпіс экстрэмісцкага зместу на галаўным уборы.

Як паведамляе прадстаўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Оршы Ігар Казмерчак, пасля судовага пасяджэння да Аляксея падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці ў аддзяленне міліцыі, каб разабрацца з раней канфіскаваным тэлефонам фаната. Калі той пагадзіўся, яго затрымалі і павезлі на ператрус. Нагадаем, што 28 жніўня ў судзе Аршанскага раёну і Оршы распачаўся працэс, на якім вызначалі, ці мелі нашыўкі на затрыманым міліцыяй 19-гадовым Аляксею Сукорскім экстрэмісцкі змест.

У першы дзень закрытага судовага працэсу суддзя Наталля Байцова апытала супрацоўніка Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Івана Мірановіча, а таксама Аляксея Сукорскага, у якога міліцыянты канфіскавалі нашыўкі з абрэвіятурамі «A....B.» і «С....Н.». Суд мае вызначыцца, ці маюць яны экстрэмісцкі змест.

Як паведамляла “Віцебская Вясна” , супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй накіравалі абедзве абрэвіятуры на экспертызу. У якасці экспэрта быў абраны дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта МІТСО, кандыдат гістарычных навук Аляксандар Дзядзінкін. Паводле ягоных высноваў, згаданыя абрэвіятуры маюць змест, накіраваны на распальванне варожасці па сацыяльнай прыкмеце. У прыватнасці, варожасць «прадстаўнікоў моладзевых альтэрнатыўных субкультур супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў».

30 жніўня на працэс быў выкліканы Аляксандар Дзядзінкін, які патлумачыў, што спалучэнне літар  носіць экстрэмісцкі характар.

Аляксею Сукорскаму пагражае крымінальная справа паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці». Падчас затрымання міліцыянты забралі ў яго тэлефон і шукаюць у ім цяпер матэрыялы экстрэмісцкага зместу, а па мецы жыхарства праводзяць ператрус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства