viasna on patreon

«Перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі»

2018 2018-08-31T13:55:18+0300 2018-08-31T14:02:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cajcyc-660x440.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала чарговую позву ў суд, паведамляе "Белсат".

Яшчэ адно судовае паседжанне ў дачыненні да журналісткі тэлеканала "Белсат" пройдзе 10 верасня ў Дзяржынску. Прычынай стаўся фотарэпартаж, які Вольга зрабіла ў жніўні ў Курапатах. Але ў пратаколе знайшоўся вельмі дзіўны момант. На думку міліцыянта, Вольга вырабіла фотарэпартаж і тым самым «перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі». 

«Вельмі дзіўная фармулёўка, нават не ведаю адкуль яны яе ўзялі», – здзіўляецца Вольга Чайчыц.

На думку юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Алега Агеева, падобная фармулёўка – гэта проста міліцэйскае глупства.

«На жаль, гэта палітычна матываваны пераслед. Яно ніякага дачынення да права не мае. З гэтага можна толькі пасмяяцца і паглядзець, што скажа суд», – кажа Алег Агееў.

У той жа час былі выпадкі, калі такія абсурдныя пратаколы суд накіроўваў на дапрацоўку.

«Але тут патрэбная мужнасць суддзі і вялікае глупства [у пратаколе]. Тут таксама гэтае глупства бачна і ёсць шанец, што суд накіруе на дапрацоўку, бо гэты пратакол не вытрымлівае крытыкі», – зазначае Агееў.

Ад самага пачатку журналісты «Белсату» зазнаюць ціск уладаў. Некалькі разоў на офісах адбываліся вобшукі, канфіскоўвалі тэхніку. Толькі за гэты год журналісты тэлеканалу атрымалі штрафаў агульнай сумай каля $ 30 тысячаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства