viasna on patreon

Актывісты абскарджваюць штрафы за акцыю салідарнасці каля Дома правасуддзя Дапоўнена

2018 2018-08-31T15:39:08+0300 2018-09-03T17:02:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fedynich-komlik-2018-08-24-19.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прафсаюз РЭП дапамагае абскарджваць рашэнні раённых судоў г. Мінска актывістам, якіх асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза 24 жніўня каля Дома правасуддзя.

fedynich-komlik-2018-08-24-19.jpg
Пасля абвяшчэння прысуду Фядынічу і Комліку. Фота: ПЦ "Вясна"

Адзінаццаць актывістаў з розных гарадоў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці судамі г. Мінск па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусі (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў), а некаторыя таксама - па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Усіх аштрафавалі на буйныя сумы ў памеры 20-50 базавых велічыняў.

Як піша праваабарончы сайт "Гомельская вясна", касацыйныя скаргі ў Мінскі гарадскі суд ужо падалі:

  1. актывістка з райцэнтра Калінкавічы Тамара Зайцавана пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска, які аштрафаваў на 612,50 руб. (суддзя Юлія Варакса);
  2. актывіст з Мазыра Уладзімір Неўмяржыцкіна пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска, які аштрафаваў на 980 руб. (суддзя Юлія Варакса);
  3. актывісты з г. Мінска Мая Навумава і Леанід Кулакоўна пастановы суда Першамайскага раёна г. Мінска, які аштрафаваў іх па 980 руб. кожнага (суддзі Юрый Гарбатоўскі і Іна Сідарок);
  4. актывіст з г. Брэста Павел Мрочкана пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска, які аштрафаваў яго на 490 руб. (суддзя Віктар Казак);
  5. актывіст з г. Барысаў Аляксандр Абрамовіч - на пастанову суду Маскоўскага раёну г. Мінска, які аштрафаваў яго на 1225 руб. (суддзя Таццяна Мотыль).

Прававую дапамогу актывістам аказвае прававы інспектар прафсаюза РЭП Леанід Судаленка, які адзначае, што гэтыя справы з'яўляюцца перспектыўнымі з пункту гледжання разгляду ў Камітэце ААН па правах чалавека, так як улада фактычна перасьледуе грамадзян за выказванне меркавання з выкарыстаннем мірнага сходу.

Леанід Судаленка. Фота: ПЦ

«Правы чалавека не маюць ніякай каштоўнасці да таго часу, пакуль яны не выконваюцца на практыцы. Абмяжоўваючы права суддзі кожны раз абавязаны даказаць, для дасягнення якой мэты яны гэта робяць. Такія мэты прапісаны ў артыкуле 23 Канстытуцыі - інтарэсы нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абарона маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў. У адзначаных справах гэтыя патрабаваньні ня выкананыя, такім чынам, суддзі ўзялі на сябе адказнасць за парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян», - заявіў прафсаюзны юрыст.


Нагадаем, 24 жніўня пасля абвяшчэння прысуду па справе лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка ля будынка Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія актывісты правялі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад'ехаў чырвоны аўтобус з амапаўцамі, якія затрымалі актыўных удзельнікаў пікету. Усяго было затрымана 11 чалавек, яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска, а затым у ізалятар часовага ўтрымання, дзе правялі выходныя дні ў чаканні суда. Усім затрыманым суды прысудзілі буйныя адміністрацыйныя штрафы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства