viasna on patreon

Гётэборг: размова з Алесем Бяляцкім пра правы чалавека ў Беларусі

2018 2018-09-28T08:17:51+0300 2018-09-28T08:17:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/geteborg-2018-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Публічная размова з Алесем Бяляцкім у Гётэборгу 27 верасня 2018 года.

Публічная размова з Алесем Бяляцкім у Гётэборгу 27 верасня 2018 года.

На штогадовым міжнародным кніжным кірмашы ў Гётэборгу 27 верасня адбылася публічная размова вядомай у Швецыі пісьменніцы і журналісткі Марыі Сёдэрберг са старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Мерапрыемства было арганізаванае шведскай праваабарончай арганізацыяй Östgruppen.

Беларускі праваабаронца распавядаў ўдзельнікам аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пра палітзняволеных і беларускую турэмную літаратуру.

Публічная размова з Алесем Бяляцкім у Гётэборгу 27 верасня 2018 года.

Пад час размовы Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю новую кнігу “Турэмныя сшыткі”, якія выйшла нядаўна ў серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Кніга напісаная на падставе запісаў, зробленых праваабаронцам у зняволеннні па палітычных матывах. 

Публічная размова з Алесем Бяляцкім у Гётэборгу 27 верасня 2018 года.

Напрыканцы сустрэчы Алесь Бяляцкі адказаў на пытанні ўдзельнікаў публічнай размовы.

 Публічная размова з Алесем Бяляцкім у Гётэборгу 27 верасня 2018 года.

Мерапрыемствы з удзелам беларускага праваабаронцы запланаваныя  і ў наступныя дні працы кніжнага кірмаша.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства