viasna on patreon

Моладзь БНФ запрашае на размову пра правы чалавека

2018 2018-09-28T09:38:51+0300 2018-09-28T09:38:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/human-rights-day.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзь БНФ запрашае ахвочых на дыскусію “Што такое правы чалавека?“, якая адбудзецца 29 верасня ў Менску на сядзібе БНФ

Гэтай імпрэзай Моладзь БНФ распачынае цыкл маладзёвых дыскусій на актуальныя тэмы, датычныя правоў чалавека. Дыскусіі будуць адбывацца з удзелам дасведчаных экспертаў і закрануць найбольш злабадзённыя пытанні і самыя вострыя выклікі правам чалавека: смяротнае пакаранне і права на жыццё, таямніца прыватнага жыцця, свабода ад катаванняў, гендэрная роўнасць, правы меньшасцяў, суадносіны правоў чалавека з традыцыйнымі культурнымі каштоўнасцямі ды палітычнымі ідэалогіямі.

Першая дыскусія будзе прысвечаная ўводзінам у канцэпцыю правоў чалавека. Падчас яе будзе разгледжаны шырокі спектр пытанняў:

  • Што такое правы чалавека?
  • Адкуль і калі яны з'явіліся?
  • Ці ёсць правы больш важныя і менш важныя?
  • Што можа пагражаць правам чалавека?
  • Калі правы чалавека можна абмяжоўваць, а калі не?
  • Хто можа парушаць правы чалавека і хто можа іх абараняць?

У якасці эксперта падчас дыскусіі выступіць юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Юрый Чавусаў, які з'яўляецца выпускніком Вышэйшага міжнароднага курса па правах чалавека і ў межах Беларускай правабарончай школы правёў больш за сто семінараў па праваабарончай тэматыцы для моладзі.

Першая сустрэча цыклу правабарончых дыскусій Моладзі БНФ  адбудзецца 29 верасня ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 15:00.

Тэлефон для сувязі: +375 25 7641465 (Прэс-служба Моладзі БНФ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства