viasna on patreon

Еўрапарламент абвесціў намінантаў на прэмію Сахарава-2018

2018 2018-09-28T12:27:04+0300 2018-09-28T12:27:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bilbord_saharava.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Білборды, прысвечаныя прэміі Сахарава, на ўваходзе ў Еўрапарламент

Білборды, прысвечаныя прэміі Сахарава, на ўваходзе ў Еўрапарламент

Еўрапейскі парламент абвесціў кандыдатаў на атрыманне прэстыжнай праваабарончай узнагароды.

У спіс папярэдніх намінантаў трапіў Алег Сянцоў – украінскі рэжысёр, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў турмы за «планаванне тэрактаў у Крыме».

«Amnesty International» назвала справу «несправядлівым судовым працэсам у ваенным судзе». Ён (Алег Сянцоў) стаў сімвалам прыкладна 70 украінскіх грамадзянаў, незаконна арыштаваных і асуджаных на працяглыя тэрміны турэмнага зняволення расейскімі акупацыйнымі сіламі на Крымскім паўвостраве», – адзначаецца на сайце Еўрапарламенту.

Іншыя намінанты:

  • НДА, якія абараняюць правы чалавека і захаванне жыцця мігрантаў на Міжземным моры.
  • Сейран Атэш – нямецкая юрыстка турэцкага паходжання, якая змагаецца з палітычным і рэлігійным экстрэмізмам і прыгнётам жанчын.
  • Caesar. Гэта кодавае імя былога сірыйскага вайсковага фатографа, які кантрабандным шляхам перадаў больш за 55 тыс. фотаздымкаў, што выкрывалі ваенныя зверствы.
  • Назер Зефзафі (Nasser Zefzafi) – лідар пратэставага мараканскага руху «Хірак» («Hirak»), што разгарнуўся ў рэгіёне Рыф і ў горадзе Аль-Хосейма. Рух змагаецца з карупцыяй, прыгнётам і злоўжываннем уладай. У траўні 2017 года Зефзафі прысудзілі да 20 гадоў зняволення за «змову супраць бяспекі дзяржавы».
  • Дэуэйн Джонсан – амерыканец, які выйграў позву супраць карпарацыі «Montsanto» і змог давесці, што ягоны дыягназ – рак крыві – быў выкліканы гербіцыдам «Раундал», які вырабляе кампанія.
  • «AfriForum» – НДА, якая сваёй мэтай ставіць абарону правоў меншасцяў у Паўднёвай Афрыцы, асаблівую ўвагу надае правам афрыканераў (нашчадкаў каланістаў галандскага, нямецкага і французскага паходжання).
  • Мэры Вагнэр – канадская актывістка, якая змагаецца супраць спаронаў. Яе некалькі разоў арыштоўвалі і абвінавачвалі ў тым, што яна перашкаджае справам клінікі спаронаў у Таронта.

Прэмію «За свабоду думкі», якую назвалі ў гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, Еўрапарламент заснаваў у 1988 годзе. Двойчы прадстаўнікі Беларусі атрымоўвалі гэтую прэмію - БАЖ у 2004 годзе і Аляксандр Мілінкевіч у 2006 годзе. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства