viasna on patreon

Судзілішча над журналістамі ў Берасці Дапоўнена

2018 2018-10-30T11:25:08+0300 2018-10-30T13:37:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berascie-smi-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад пачаткам суда над незалежнымі журналістамі ў Берасці.

Перад пачаткам суда над незалежнымі журналістамі ў Берасці.

Адразу трох незалежных журналістаў судзяць сёння ў Берасці. Суд Ленінскага раёна разглядае адміністрацыйныя справы журналістаў Белсата Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, а таксама журналіста Беларускага Радыё Рацыя Яўгена Скрабца.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 4 кастрычніка бралі інтэрв'ю ў Сяргея Пятрухіна і ў Рыгора Астапука, а пазней размясцілі матэрыял на тэлеканале Белсат. Іх вінавацяць па артыкуле 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

За працэсам назірае праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін.

У судзе Ляўчук заявіў адвод сведкам-міліцыянтам, бо падчас азнаямлення з матэрыяламі справы не бачыў іх прозвішчаў у дакументах.  Ён лічыць справу сфабрыкаванай.

Ляўчук адмаўляецца адказваць на пытанні, спасылаецца на 27 артыкул Канстытуцыі.

“Я адмаўляюся адказваць на вашыя пытанні - вы на зарплаце сядзіце, на нашай шыі” – кажа ён.

 Сведка тлумачыць, што перад уваходам у будынак суда Ляўчук і Харытонава бралі інтэрв'ю у Пятрухіна. Маецца запіс з відэарэгістратара.

Суддзя Алена Карпава праглядае відэазапіс.

Прагяд відэазапісу ў судзе. Бачна Мілана Харытонава.
Прагяд відэазапісу ў судзе. Бачна Мілана Харытонава.

Судовае пасяджэнне супала з днем народзінаў Яўгена Скрабца, таму прысутныя павіншавалі імянінніка з Днем народзінаў, пачаставалі журналіста торцікам і цукеркамі.

Высвятлілася, што сведкі з боку міліцыі не выканалі распараджэнне суддзі і не пакінулі залу суда. Журналісты патрабуюць ад суда пакараць міліцыянераў.

Ляўчук таксама тлумачыць суду, што дзейнічае адпаведна Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду слова. Журналісты-фрылансеры будуць патрабаваць увядзення санкцый за ўшчамленне гэтага права.

Выносіцца пастанова – штраф у памеры 50 базавых велічынь, або 1 225 рублёў.  Мілану Харытонаву таксама пакаралі штрафам за парушэнне ч. 2 артыкула 22.9 у памеры 30 базавых велічынь.

Пачаўся разгляд справы Яўгена Скрабца. Ён хадайнічае аб выкліку на працэс сведак і аб далучэнні да матэрыялаў справы раздрукоўкі матэрыяла, пазначанага ў пратаколе.

Сведка - дырэктар бібліятэкі Святлана Гарадзецкая.

З пратакола: “27 верасня ў гарацкой бібліятэцы выконваў функцыі замежнага журналіста, чым парушыў заканадаўства, браў інтэрв'ю, фатаграфаваў графіці”.

Скрабец кажа, што  інфармацыю перадаваў у Беларускі інфармацыйны цэнтр.

Сведка распавядае суду, што пасля лекцыі  ў бібліятэцы, Скрабец гутарыў з Чайчыцам і запісваў бяседу на дыктафон. Аб чым малады чалавек гаварыў з Чайчыцам яна ня ведае, Мабыць ён хацеў зафіксаваць цікавыя моманты нашай гісторыі.

"У сродках масавай інфармацыі шмат артыкулаў, але судзяць толькі мяне, позвы, пратаколы, усё гэта пераслед незалежных журналістаў, якім  адмаўляюць у акрэдытацыі, гэта нейкае гібрыднае правасуддзе", - заяўляе журналіст.

Суддзя Алена Карпава выносіць пастанову аб прыцягненні Скрабца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства