viasna on patreon

Алена Маслюкова: Усё гнілое – і суды, і выбары, і ўлада

2018 2018-11-29T11:01:44+0300 2018-11-29T11:01:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/masliukova-gomel-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Маслюкова і Анатоль Змітровіч з гпупай падтрымкі каля суда ў Гомелі.

Алена Маслюкова і Анатоль Змітровіч з гпупай падтрымкі каля суда ў Гомелі.

У Гомельскім абласным судзе 28 лістапада адбыўся разгляд скаргаў светлагорскіх актывістаў Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча.

 9 кастрычніка Светлагорскі раённы суд вынес пастанову аб прыцягненні Маслюковай да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (флэшмобе) 15 верасня. А напярэдадні  гэты ж суд пакараў штрафам на 20 базавых велічынь актывіста Анатоля Змітровіча. У судзе праваабаронца даводзіла, што яна ў флэш-мобе не ўдзельнічала, за мерапрыемствам назірала як праваабаронца.

Алена Маслюкова паведаміла праваабаронцам, што пад час разгляду скаргі абласным судом заўважыла, як двое асобаў у цывільным  увесь час сачылі за светлагорскімі актывістамі, заглядвалі ў аўтамабіль, на якім яны прыехалі, чакалі на вуліцы і ў будынку.

Суддзя абласнога суда Алег Харошка прачытаў вытрымкі са скаргі, заслухаў прэтэнзіі Маслюковай, схадзіў у дарадчы пакой і прыняў рашэнне пакінуць пастанову суда Светлагорскага раёна ў сіле, а скаргу без задавальнення. Гэтак жа фармальна прайшоў разгляд скаргі Анатоля Змітровіча.

“Усе мы адчулі яшчэ раз на сабе беларускае правасуддзе і вяртаемся дадому” – адзначыла светлагорская праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства