viasna on patreon

Ганне Красулінай з АГП адмовілі ў задавальненні скаргі

2018 2018-11-30T17:20:25+0300 2018-11-30T17:20:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/krasulina_nn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Красуліна. Фота: nn.by

Ганна Красуліна. Фота: nn.by

Прэс-сакратарка АГП збіраецца звярнуцца ў суд і пакуль не мае намеру добраахвотна з'язджаць, паведамляе "Радыё Свабода".

Ва Упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкаму разгледзелі скаргу прэс-сакратаркі АГП Ганны Красулінай. Рашэнне аб яе высылцы пакінулі ў сіле, цяпер Красуліна мусіць пакінуць Беларусь да паўночы. 

«Скарга разгледжана і пакінута без ухвалення. Маўляў, рашэнне наконт мяне прынятае законна. Я ўдакладніла, ці маю я тэрмін, каб падаць у суд. Мне адказалі, што сёння да 00:00 канчаецца мая магчымасць добраахвотна выехаць з Беларусі».

Цяпер Ганна Красуліна рыхтуе скаргу ў суд Маскоўскага раёну Мінску, каб сёння падаць яе ў суд. Па законе, калі скарга будзе накіравана сёньня, то на час абскарджаньня Красуліна можа застацца ў краіне.

«Добраахвотна пакуль з'яжджаць не збіраюся», — удакладніла Красуліна.

13 лістапада міграцыйная служба МУС паведаміла, што Ганну Красуліну высылаюць з Беларусі ў «інтарэсах грамадзкага парадку».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства