У Віцебску аштрафаваныя сябры КХП-БНФ.
https://spring96.org./be/news/915
2003
2003-12-23T10:00:00+0200
2003-12-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
22 сьнежня актывісты Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімір Плешчанка і Аляксандр Салаўян былі затрыманыя ў Віцебску падчас збору подпісаў пад заявай аб адмене дзеяньня “саюзнай дамовы” паміж Беларусьсю і Расіяй. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе партыі. Міліцыянты даставілі затрыманых у аддзяленьне, дзе пратрымалі 3 гадзіны, пасьля чаго адвезьлі ў суд Чыгуначнага раёну. У. Плешчанку і А. Салаўяна абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету, хаця самі затрыманыя заявілі, што праводзілі не пікетеваньне, а толькі збор подпісаў. Суд вынес рашэньне аштрафаваць актывістаў КХП-БНФ: У. Плешчанку – на 150 базавых велічынь (2 млн. 475 тыс.руб.), А. Салаўяна – на 160 базавых велічынь (2 млн. 640 тыс.руб.).