viasna on patreon

На «Новы час» зноў падалі ў суд

2018 2018-12-05T12:49:30+0300 2018-12-05T12:52:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/novy-chas-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калектыў "Новага Часу" каля будынку суда Савецкага раёна. Фота: ПЦ "Вясна"

Калектыў "Новага Часу" каля будынку суда Савецкага раёна. Фота: ПЦ "Вясна"

Раніцай 5 снежня рэдактарка газеты Аксана Колб атрымала смс з суда Савецкага раёна, паведамляецца на сайце "Новага часу". 

У паведамленні сказана, што газета 17 снежня выклікаецца ў "суд у якасці адказчыка па іску Зайдэса Л.Л. па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды". 

Сам іск накіраваны поштай. Рэдакцыя яго павінна атрымаць цягам пяці дзён.

«Будзем бараніць сябе і незалежную журналістыку наагул, мы перакананыя, што ў нас усё правільна. Думаю, што гонару і годнасці ў гэтага чалавека няма, калі пачаліся падзеі вакол рэстарацыі. Тым больш, што мы выйгралі суд паводле аналагічнага іску Ізраілевіча»,распавяла Свабодзе Аксана Колб.

Нагадаем, да гэтага бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч праз суд патрабаваў прыцягнуць да адказнасці газету “Новы час” і журналіста Дзяніса Івашына за нібыта знявагу гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Нагодай для судовага разбіральніцтва стала журналісцкае расследаванне Дзяніса Івашына пра будаўніцтва пад Мінскам побач з Курапатамі скандальна вядомага рэстараннага комплекса “Поедем поедим”. 10 верасня Савецкі райсуд Мінска, разгледзеўшы справу, не задаволіў пазоў Ізраілевіча і прызначыў спагнаць з яго 600 рублёў на карысць газеты і журналіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства