viasna on patreon

Суд скасаваў актывісту штраф за ўстаноўку крыжоў ля Курапатаў

2018 2018-12-26T12:23:00+0300 2018-12-27T09:50:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/krizhi2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота - "Радыё Свабода"

Фота - "Радыё Свабода"

Цэнтральны раённы суд Мінску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Мінскаблдарбуду» Ўладзімір Сцяпанаў.

Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка Рабцаў быў аштрафаваны на дзве базавыя велічыні (49 рублёў) за тое, што 28 верасня без узгаднення паставіў 13 крыжоў уздоўж дарогі ля Курапатаў. “Мінскаблдарбуд” палічыў такі ўчынак ні чым іншым, як адміністрацыйным правапарушэннем паводле артыкула 18.35 КаАП (пашкоджанне або забруджванне аўтамабільнай дарогі ці іншага дарожнага збудавання). Акрамя Рабцава, штрафы па гэтым артыкуле атрымалі яшчэ некалькі актывістаў.

Валер Рабцаў не пагадзіўся са штрафам і з дапамогай юрыстаў Праваабарончага цэнтру “Вясна” абскардзіў яго ў судзе. 20 снежня суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска Вікторыя Шабуня прыняла рашэнне на карысць актывіста: пастанову «Мінскаблдарбуду» адмяніць, а справу накіраваць на новы разгляд іншай службовай асобай. У матывацыйнай частцы рашэння Шабуня адзначыла, што службовая асоба, якая выносіла пастанову, у гэтай самай пастанове не ўказала абставіны правапарушэння. Тое самае датычыцца і пратакола, складзенага на Рабцава, - там няма ні абставінаў правапарушэння, ні спасылак на норму закона, які парушыў актывіст. І праз гэтыя працэсуальныя парушэнні суддзя прыняла менавіта такое рашэнне.

«Нават наш суд не захацеў уносіць раскол у грамадзтва ў пытанні права грамадзян ставіць крыжы ў Курапатах»,пракамэнтаваў “Радыё Свабода” вынік суду Валер Рабцаў.

Але ж гэта не адзіны штраф, які актывіст атрымаў за ўстаноўку крыжоў.  У лістападзе Адміністрацыйная камісія пры Мінскім райвыканкаме прызнала Рабцава вінаватым у парушэнне парадку ці ўмоў выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях (арт. 19.3 КаАП) і аштрафавала на 15 базавых (367,5 рублёў). Гэтая пастанова будзе абскарджвацца ў судзе 28 снежня ў 10 гадзін раніцы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства