5 сутак арышту атрымаў за ўдзел у акцыі памяці Андрея Зайцава актывіст моладзевага руху ЗУБР Сяргей Сямёнаў.
https://spring96.org./be/news/917
2003
2003-12-24T10:00:00+0200
2003-12-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
20 сьнежня, у 14.30, пасьля заканчэньня акцыі памяці Андрея Зайцава -- даведзенага да самагубства супрацоўнікам КГБ гомельскага актывіста молалдзевага руху супраціву ЗУБР -- супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС г. Гомелю затрымалі “зуброўца” Сяргея Сямёнава.
Арышт 22-гадовага Сяргея быў праведзены такім чынам, што толькі 22 сьнежня сябры і родныя даведаліся пра ягонае месцазнаходжаньне. 22 сьнежня суд Цэнтральнага раёну г. Гомелю вынес рашэньне пра пакараньні актывіста ЗУБРа 5 суткамі адміністратыўнага арышту згодна з арт.арт. 156 і 166 КаАП РБ (дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне законым патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі).
Паводле інфармацыі прэс-службы ЗУБРа