Берасце: Праціўнікі будаўніцтва завода АКБ працягваюць крэатыўныя пратэсты. Фотарэпартаж Фота
У нядзелю, 23 снежня, на плошчы Леніна ў Берасці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода на традыцыйную нядзельную акцыю, якая атрымала назву “кармленне галубоў”.
Як паведамляе праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін, адначасна на плошчы знаходзілася каля 220 чалавек, якія абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з будаўніцтвам шкоднай вытворчасці.
“Насамрэч, - паведамляе Вялічкін, - прыйшло нашмат болей людзей, але яны ўвесь час мяняліся, на месца зышоўшых прыходзілі новыя і далучаліся да акцыі”.
Пратэстоўцы абмеркавалі планы па правядзенні мясцовага рэферэндуму супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, працягвалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва.
Кіроўцы, што праязжалі побач актыўна падтрымлівалі пратэстоўцаў гукавымі сігналамі.
Берасцейцы пажадали суайчыннікам праўды і справядлівасці, каб да праваслаўнага Раства завод АКБ закрылі, і разабраліся нарэшце з яго экспертызай.
Фотарэпартаж Уладзіміра Вялічкіна, ПЦ "Вясна".