viasna on patreon

Чарговы штраф за Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы

2018 2018-12-29T11:22:33+0300 2018-12-29T11:31:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svislach-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Картка працэссу: 

Суд: Свіслацкага раёна Гродненскай вобласці

Суддзя: Жана Салагубік

Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Сяргей Верамеенка

Артыкул: 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве)

Рашэнне: штраф 15 базавых вялічыняў (367,5 бел. руб.) 

Суд Свіслацкага раённага асудзіў чарговага грамадскага актывіста за сёлетні Свіслацкі фэст у гонар паўстанцаў 1863 года, паведамляе "Радыё Рацыя". Гарадзенцу Сяргею Верамеенку прысудзілі 15 базавых вялічыняў.

Актывіст на суд не паехаў, разумеючы бессэнсоўнасць свайго ўдзелу:

"Як прымаюць яны рашэнні, я не разумею. Чым яны кіруюцца? Напрыклад, Ежы Грыгенчу, які ішоў побач са мной, практычна ўвесь час мы знаходзіліся побач, прысудзілі 20 базавых, мне – 15. Чым яны кіруюцца, прымаючы такія рашэнні, нават калі яны лічаць, што мы вінаватыя? Можа ён больш намахаў сцягам? І пісаць у пратаколе, што мая віна ў тым, што я знаходзіўся на могілках беларускіх герояў з бел-чырвона-белым сцягам, – гэта поўны абсурд".

Нагадаем, што сёлета Свіслацкі суд аштрафаваў за Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, акрамя Сяргея Верамеенка, яшчэ шэсць грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў: 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства