viasna on patreon

Баранавічы: у павелічэнні месцаў для масавых мерапрыемстваў улады не зацікаўленыя Дакумент

2019 2019-01-29T11:31:53+0300 2019-01-29T11:36:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gousha-siaggej-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша.

Сяргей Гоуша.

Баранавіцкія гарадскія ўлады не пайшлі насустрач дэмакратычнай грамадскасці.

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, яны адмовілі грамадскім актывістам у пашырэнні месцаў для масавых мерапрыемстваў. Пра гэта даведаўся сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ініцыятар заявы ў Баранавіцкі гарвыканкам Сяргей Гоўша.

 

У адказе з гарвыканкама за подпісам першага намесніка старшыні Наталлі Фёдаравай было сказана, што месцы былі адведзены паводле законаў, вяртацца да гэтага пытання немэтазгодна, кажа спадар Гоўша:

– Мы патрабавалі змяніць, таму што нам выдзелілі месца ў старым закінутым парку, дзе людзі наогул не ходзяць. І мы патрабавалі, каб наогул не адно месца было, а каб іх было шмат. Там, дзе не забаронена, калі ласка, дайце нам гэту магчымасць.

Сяргей Гоўша ўпэўнены, што змяніць месцы для масавых мерапрыемстваў можна будзе толькі пасля змены гэтай улады. З сённяшняй уладай дамовіцца практычна немагчыма.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства