viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2019 2019-01-29T11:43:04+0300 2019-06-12T10:39:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Напярэдадні Новага года жонка зняволенага Пятра Кучуры Людзміла Кучура даведалася, што яе мужа пазбавілі працяглага спаткання з роднымі. А трохі пазней - і кароткатэрміновага. Калі яна вырашыла разабрацца чаму, то высветлілася, што нібыта за нецэнзурную лаянку падчас тэлефоннай размовы з сынам. Жанчына распавядае, як вырашыла дамагчыся праўды ад Дэпартамента выканання пакаранняў.

Каментар эксперта”: Сёлета кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўнілася дзесяць год. Кампанія была распачатая 26 студзеня 2009 года Праваабарончым цэнтрам “Вясна” сумесна з Беларускім Хельсінкскім камітэтам і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International. Мэтай кампаніі стала спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. З гэтай нагоды мы вырашылі пагутарыць з каардынатарам кампаніі Андрэем Палудай наконт таго, з якімі складанасцямі ён сутыкаецца ў сваёй дзейнасці і як успрымаецца гэтая дзейнасць у грамадстве.

“Асоба”: Актывістка Наста Гусева, якая на мінулым тыдні разам з двума анархістамі была затрымана на трое сутак па падазрэнні аб нанясенні графіці, якое зневажае міліцыянтаў. Суткі без ежы і вады, адсутнасць медыцынскай дапамогі і магчымасці схадзіць у туалет, а таксама здзекі, абразы і пагрозы - усё гэта давялося перажыць Насты пасля затрымання.

У музычных паўзах – кампазіцыі, якія гучалі падчас фестываляў “Рок за жыццё”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2019-01-29_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства