viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: Кантакт з міліцыяй і збіццё: як пазбегнуць гвалту

2019 2019-01-31T13:14:37+0300 2019-01-31T13:30:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/0325_hdz_dzien_voli_14-ggxvb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне АМАПам на вуліцы Мінска. Фота: "Наша Ніва".

Затрыманне АМАПам на вуліцы Мінска. Фота: "Наша Ніва".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

На гэты час мы паспелі распавесці пра 10 гісторый звычайных беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, здзекі і абразы з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

Але што рабіць, каб кантакт з міліцыяй не ператварыўся ў кашмар? Адказ просты: трэба правільна паводзіць сябе, калі вас затрымлівае супрацоўнік міліцыі.

Важна ведаць, што калі вы сумняваецеся ў законнасці дзеянняў супрацоўніка міліцыі, але не з'яўляецеся экспертам у галіне права, не варта дапускаць непадпарадкавання, а тым больш супраціву; неправамерныя дзеянні супрацоўніка можна абскардзіць пазней.

Чытайце парады праваабаронцаў і не наступайце на граблі  

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства