viasna on patreon

Затрыманні з-за акцыі «Свабоду палітвязням!» Дапоўнена

2019 2019-02-26T20:57:00+0300 2019-03-01T16:53:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svobodu_politzaklyuchennym_20190226_shuk_tutby_phsl_8146-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота tut.by

Фота tut.by

У аўторак а 17.30 стала вядома, што каля свайго дома быў затрыманы сустаршыня БХД Павел Севярынец. Пра гэта паведаміла яго жонка ў фэйсбуку. Па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго за заклік у фэйсбуку на несанкцыянаваную акцыю 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку беларускіх палітвязняў. А 21.30 жонка палітыка Вольга Севярынец таксама паведаміла, што ён дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна. Заўтра чакаецца судовае разбіральніцтва ў Фрунзенскім судзе.

Акцыя «Свабоду палітвязням!» усё ж такі адбылася, і доўжылася каля 30 хвілін у Мінску. Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", на 11 удзельнікаў акцыі прысутнічала 19 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Яны не ўмешваліся ў працэс правядзення акцыі, здымаючы ўсё, што адбываецца на відэакамеры.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Баста!", пасля акцыі быў затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі – актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Арцём Чарняк. Па папярэдняй інфармацыі, яго вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска. Таксама паведамляецца, што міліцыя шукае іншых удзельнікаў сённяшняй акцыі. Інфармацыя ўдакладняецца.

Пазней стала вядома, што супрацоўнікі АМАПу затрымалі таксама актывістку Вольгу Нікалайчык, калі тая ўжо вярнулася дадому. Верагодна, усіх затрыманых, як і Севярынца, заўтра будуць судзіць у судзе Фрунзенскага раёна г.Мінска.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства