Суд аштрафаваў Дзяніса Ўрбановіча за чарговы канфлікт у Курапатах
У судзе Мінскага раёну 26 лютага адбыўся адміністрацыйны працэс над Дзянісам Урбановічам, піша "Новы Час".
Суддзя Віктар Шаўцоў абвінаваціў Дзяніса Урабновіча паводле артыкулу 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і аштрафаваў яго на 40 базавых вялічыняў (1020 руб.). Парушэнне нібыта адбылося 23 лютага ля рэстарацыі «Поедем поедим».
Туды ён быў змешчаны нягледзячы на моцнае траўмаванне, якое атрымаў 16 лютага ля сумнавядомай рэстарацыі «Поедем поедим» у выніку брутальнага наезду на яго аўтамабілю, якім кіраваў музыка Анатоль Лабанок.
Характэрна, што Віктар Шаўцоў мае ўжо цэлы «службовы спіс» што да пакарання абаронцаў Курапатаў: 3 верасня 2018 году ён засудзіў Дзяніса Урбановіча і Максіма Вінярскага да 7 і 10 содняў адміністрацыйнага арышту адпаведна, 4 кастрычніка аштрафаваў Паўла Севярынца на 50 базавых вялічыняў (1225 руб.), а 13 снежня паноўна Паўла Севярынца і Сяргея Анянкова аштрафаваў на 49 б.в. (1200 руб.) і 38 б.в. (931 руб.) адпаведна. На выхадзе з будынку суду супрацоўнікі міліцыі запрапанавалі Дзянісу Урбановічу праехаць разам з імі для правядзення прафілактычнай гутаркі.
Актывісты Варты абароны Курапатаў на працягу ўжо амаль дзевяці месяцаў намагаюцца спыніць дзейнасць забаўляльна-рэстарацыйнага комплексу «Поедем поедим» побач з расстрэльнымі магіламі. За гэты час на іх складзены безліч пратаколаў пра адміністрацыйныя парушэнні. На гэты момант пакараныя звыш за 70 чалавек, агульная колькасьць содняў адміністрацыйнага арышту, да якога былі засуджаныя абаронцы, складае 115, сума штрафаў перавышае 26 000 рублёў.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96