У Беларусі можа стаць адным палітвязьнем болей.
https://spring96.org./be/news/923
2003
2003-12-30T10:00:00+0200
2003-12-30T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сеньня стала вядома, што 17 студзеня 2004 г. у судзе Фрунзенскага р-на г. Мінска адбудзецца судовае паседжаньне па справе аб адмене адтэрміноўкі выкананьня прысуду ў адносінах Аксаны Новікавай.
Нагадаем, што Аксана Новікава была асуджаная на два гады ўмоўна з адтэрміноўкай прысуду на два гады за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калі суд адменіць адтэрміноўку выкананьня прысуду Аксане Новікавай пагражае рэальнае пазбаўленьне пазбаўленьне волі тэрмінам на два гады. Падставай да накіраваньня справы ў суд сталі шматлікія факты прыцягненьня А. Новікавай да адміністратыўнай адказнасьці за актыўную грамадска-палітычную дзейнасьць.
Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”