Беларусы жывуць па паняццях, таму што законы не працуюць? Што казалі на ток-шоў mspring.online Фота Відэа
У Магілёве сайт-часопіс пра чалавека і яго правы mspring.online правёў 27 сакавіка ток-шоў пра тое, чаму беларусы шануюць культуру турмаў і калоній, як гэта спалучаецца з правамі чалавека і калі ж вараўскія паняткі сыйдуць, саступіўшы месца дзейным і справядлівым законам. Мерапрыемтва, якрое сабрала каля сарака гледачоў і ўдзельнікаў, абылося ў грамадскім цэнтры «Кола».
У якасці экспертаў выступілі былы палітвязень, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, былы палітвязень, актывіст Яўген Васьковіч і магілёвец Артур Баханькоў, які правёў каля 15 гадоў у турмах і калоніях і жыве па вараўскіх паняццях.
Мы яшчэ абавязкова прааналізуем дыскусію і прысвецім ёй яшчэ адзін тэкст, ну а пакуль – лепш адзін раз яе ўбачыць, чым сто разоў пра яе прачытаць. Публікуем запіс трансляцыі.
Пра што і на якой хвіліне казалі?
8:14 – «Турэмныя паняцці і вараўскія паняцці – розныя рэчы. Вараўскія паняткі – гэта паняцці сумлення».
11:20 – «У многіх турмах і калоніях не тое, што жывуць не па паняццях, там зэкі актыўна супрацоўнічаюць з адміністрацыямі».
15:00 – «Што такое калонія? Гэта вельмі складаная сістэма стасункаў. Там вельмі важна знайсці сабе месца».
21:20 – Ці могуць людзі, якія не адбывалі тэрмін у папраўчай установе, карыстацца турэмным жаргонам – «фенькай».
28:40 – Ці шануюць беларусы крымінальную культуру? «Вараўскія паняцці – гэта ідэалогія».
38:10 – Жаліцца ў міліцыю на дробныя парушэнні права – лагічна. Тады чаму ў беларусаў прынята «не стучаць»?
44:35 – Чаму ўкрасці ў дзяржавы лічыцца нармальным, а ў звычайнага чалавека – не?
48:31 – «Жыць па паняццях – гэта лад жыцця. Таму што ў Беларусі воля – працяг зоны, а зона – працяг волі».
52:26 – Атрымліваецца, беларусы абіраюць «жыць па паняццях», таму што дзяржава не можа забяспечыць нармальную работу законаў?
58:00 – Каб пазбавіцца ад турэмнай культуры, дзяржаўныя службоўцы самі павінны перастаць ёю жыць.
1:02:47 – Чаму ў Беларусі «жыццё па паняццях ёсць», а ў Швецыі – не?
1:08:10 – Чаму адміністрацыям турмаў і калоній выгадныя «турэмныя паняцці».
1:15:40 – Як беларусы ў папраўчых установах «перабудоўваюцца» на турэмны лад жыцця.
1:21:45 – Як з дапамогай крымінальных паняццяў душаць палітвязня ў горацкай калоніі.
1:29:30 – Як спалучаюцца правы чалавека і крымінальная культура.
1:33:50 – «Як змяніць сітуацыю ў сістэме пакарання? Распусціць усіх і нафіг звольніць».