viasna on patreon

Як прайшоў праваабарончы LARP ў Бабруйску Фота

2019 2019-04-30T10:34:28+0300 2019-04-30T10:34:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bobruisk_1576.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёры «Магілёўскай вясны» арганізавалі ралевую гульню жывога дзеяння ў адным з самых маляўнічых гарадоў Беларусі, піша "Магілёўская вясна".

У суботу ў тайм-клубе «1387» у Бабруйску каля дзясятка чалавек прынялі ўдзел у ролевай гульні жывога дзеяння на тэму этнічных стэрэатыпаў. У аснову гульні лёг сцэнар лінгвіста і палітолага Віёлы Ермаковай «Пошукі вінаватага».

На працягу некалькіх гадзін удзельнікі спрабавалі даказаць сваю невінаватасць у здзейсненым злачынстве і адбіваліся ад нацыянальных стэрэатыпаў, на аснове якіх іх спрабавалі абвінаваціць іншыя.

Пасля хлопцы и дзяўчаты прызналіся, што ўвайсці ў ролю і пачаць вінаваціць чалавека толькі таму, што ён цыган, габрэй ці расеец вельмі лёгка, хоць ніхто з пералічаных персанажаў у злачынстве замяшаны не быў.

«Яно, нібыта, пачынаецца з жартаў, але потым набірае ход і ў выніку ў канцы ўсе раз’яднаныя і досыць варожа ставяцца адзін да аднаго. Аднак на рэфлексіі стала неяк сорамна, што ўсе паддаліся не логіцы, а эмоцыям і перадузятасці. Гэта добрае мерапрыемства – пасля яго бачыш не нацыянальнасці, а канкрэтных людзей, лепш іх ўспрымаеш», – распавёў адзін з удзельнікаў.

Як адзначылі валанцёры «Вясны», LARP – «гэта добры спосаб навучыць людзей дамаўляцца паміж сабой, нават калі ў іх процілеглыя інтарэсы і каштоўнасці».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства