viasna on patreon

Праваабаронца: У Брусэлі прагучалі імёны актывістаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям

2019 2019-04-30T12:42:26+0300 2019-04-30T12:44:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/civil-rights-defenders-crdefenders.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брусэлі 29 красавіка напярэдадні новага раўнда двухбаковага дыялогу па правах чалавека Беларусь-Еўрасаюз беларускія праваабаронцы прэзентавалі сітуацыю з правамі чалавека. Сустрэча з Еўрапейскай службай знешніх сувязяў была арганізавана пры падтрымцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Civil Right Defenders.

Праваабаронца

Асаблівую ўвагу прадстаўніцы праваабарончай супольнасці юрыстка ГА "БАЖ" Вольга Сяховіч і праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч звярнулі на свабоду выказвання меркаванняў, свабоду СМІ, свабоду сходаў у сувязі з новым заканадаўчым рэгуляваннем ў гэтых сферах.

Як адзначыла Наталля Сацункевіч, асабліва важна бачыць імкненні і намаганні міжнароднай супольнасці ў наладжванні дыялогу з Беларуссю і ў прасоўванні каштоўнасцяў правоў чалавека:

«Праваабарончая арганізацыя Civil Right Defenders робіць велізарную працу па міжнароднай адвакацыі і прыкладаюць вялікія намаганні для таго, каб галасы праваабаронцаў былі пачутыя.

Я распавяла пра самыя апошнія падзеі ў Беларусі, у тым ліку сітуацыю з Чарнобыльскім шляхам у мінулую пятніцу. У Брусэлі прагучалі імёны актывістаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям. І асаблівую ўвагу звярнулі на  сітуацыю з экалагічнымі пратэстамі ў Брэсце».

Акрамя таго, беларускія праваабаронцы выказалі боязь з нагоды Еўрапейскіх гульняў у Мінску і дзвюх выбарчых кампаній, якія маюць адбыцца ў 2019-2020 гадах.

На сустрэчы ў прадстаўніцтве Швецыі ў Еўрапейскім саюзе прысутнічалі таксама дэлегаты і делегаткі з прадстаўніцтваў Германіі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Нідэрландаў, Аўстрыі, Харватыі. Яны выказалі вялікую зацікаўленасць з нагоды сітуацыі правоў чалавека Беларусі. Яны падкрэслілі важнасць агульнаеўрапейскага прасторы і каштоўнасцяў правоў чалавека.

Беларускія праваабаронцы адказалі на пытанні, якія цікавілі прысутных, з нагоды хуткіх выбараў у Беларусі, кааперацыі з калегамі з іншых краін у сферы правоў чалавека, пра смяротнае пакаранне, пра акадэмічныя свабоды і рэпрэсіі ў дачыненні да студэнтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства