viasna on patreon

Вольга Кавалькова: Запыталася колькі пратаколаў склалі, сказалі – на ўсіх

2019 2019-04-30T15:22:46+0300 2019-04-30T15:53:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gubarevich_kavalkova_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Губарэвіч і Вольга Калькова ў судзе. Фота са старонкі Вольгі Кавальковай

Юры Губарэвіч і Вольга Калькова ў судзе. Фота са старонкі Вольгі Кавальковай

Сустаршыня ствараемай партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што атрымала пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у Чарнобыльскім шляху 26 красавіка.

“Азнаёмілася з пратаколам і матэрыяламі па.ч.1 арт.23.34 КААП за Чарнобыльскі шлях. Адзіная мая заўвага ў пратакол - гэта тое, што прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірных сходах гэта парушэнне майго канстутыцыйнага права. Запыталася колькі пратаколаў склалі, сказалі на ўсіх”.

Праваабаронцам вядома, што пратаколы па арт 23.34 КаАП  таксама складзеныя на актывістаў Валерыя Рабцава, Сяргея Чалага, Дзяніса Урбановіча, Івана Мірончыка, Віталя Трыгубава і Арцём Кляпца.

Калі верыць словам супрацоўніка міліцыі, то неўзабаве пратаколы атрымаюць і астатнія некалькі дзесяткаў чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства