viasna on patreon

Поўная праграма “Кіламетра грамадскай актыўнасці”

2019 2019-05-30T11:20:00+0300 2019-05-30T11:38:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kilametr_aktyjnasci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА Беларусі 1 чэрвеня арганізоўвае вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці”, дзе можна будзе пазнаёміцца з беларускімі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі.  Цягам дня на адкрытай пляцоўцы і ў залах ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспертаў на тэмы экалогіі, гендэру, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.

Калаж: belngo.info

Асамблея НДА Беларусі прадставіла поўную праграму фестываля “Кіламетр грамадскай актыўнасці". Выбірай, што табе бліжэй і прыходзь!

З 14:00 да 19:00 Free Market.

Вы прыносіце непатрэбныя вам рэчы на кірмаш і забіраеце тое, што вам спадабалася з прынесенага іншымі людзьмі.

З 14:00 да 19:00 Жывая Бібліятэка.

Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Жывымі Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак.

ЛЕКЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА:

13:00-14:00 Лекцыя “Студэнцкі рух змяняе свет”, Яўген Міхасюк, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

14:00-15:00 Лекцыя “Гендэр: міфы і факты”, Алена Агарэлашава, ECLAB 

15:00-16:00 Лекцыя “Hi Siri, як голас беларускай моладзі пачуць у Эўропе?”, Лявон Марозаў, RADA

16:00-17:00 Лекцыя “Пластык – мясцовая праблема глабальнага маштабу”, Марыя Сума

17:00-18:00 Лекцыя “Голад і крызіс харчавання”,  Free Market

18:00-19:00 Лекцыя “Поспех НДА: як ствараецца гарадская культура”, Таццяна Алекса, Цэнтр гарадскіх ініцыятываў

ПАМАРАНЧАВАЯ ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛАСАЎ

13:00-14:00 Майстар-клас “Свабодны доступ да інфармацыі”, Фаланстэр

14:00-15:00 Майстар-клас “Выконвай хуткасны рэжым!”, Умовы для мовы

15:00-16:00 Майстар-клас “Трэнды ў пераразмеркаванні ежы”, Free Market

16:00-17:00 Мэдыяадукацыйная гульня-квіз, Таварыства беларускай школы

17:00-18:00 Гульня-квіз “Vivat, студэнцтва!”, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

18:00-19:00 Майстар-клас “Страшылкі пра hate speech”, Наста Лойка, Human Constanta

БЛАКІТНАЯ ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛАСАЎ

13:00-13:45 Лекцыя “Актуальныя праблемы абароны правоў студэнта”, Аляксандар Клімашын, СтудРада

13:45-14:30 Майстар-клас па вядзенні дыскусіяў, Грамадзянскі форум

14:30-15:00 Лекцыя “Бюджэт грамадскага ўдзелу”, Міраслаў Кобаса, Фонд імя Льва Сапегі

15:00-16:00 Майстар-клас “Ну, навошта вам гэтая інфармацыйная бяспека?”, Ілля П., школа бяспекі DSS375

16:00-16:45 Майстар-клас “Магчымасці праграмы Эразмус+Моладзь”, Інфармацыйны цэнтар Erasmus+ у Беларусi

16:45-17:30 Майстар-клас “Лібэртарыянства для кожнага”, Маладыя дэмакраты

17:30-18:15 Майстар-клас “Як прапанаваць гістарычны аб’ект у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў”, валанцёры абароны Вайсковых могілак

18:15-19:00 Майстар-клас па беларускай лацінцы, Ганна Клокава, Арт Сядзіба

ДЫСКУСІЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА

15:00-16:00 Панэльная дыскусія “Узаемадзеянне з уладамі: ад канфармізму да канфрантацыі”

16:00-17:00 Панэльная дыскусія “Мікраблогеры, інфлюэнсэры як новыя НДА. “Класічныя” больш не патрэбныя?”

17:00-18:00 Панэльная дыскусія “Мінск і рэгіёны: дзве розныя грамадзянскія супольнасьці?”

18:00-19:00 “Тваё заўтра”: панэльная дыскусія “Кадры вырашаюць усё”

Закрывае фэст выступ гурта “AKUTE” (Магілёў).

На фэсце будуць таксама прадстаўлены пляцоўкі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, дзе можна будзе пазнаёміцца з праваабаронцамі, з іх знакамітымі кампаніямі на тэму смяротнага пакарання, свабоды мірных сходаў і іншыя. Акрамя гэтага, можна будзе пазнаёміцца з валанцёрамі Валантэрская Служба "Вясны" і іх дзейнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства