viasna on patreon

Для скасавання дамовы з міліцыяй арганізатары Дня волі звярнуліся ў суд

2019 2019-06-10T13:42:02+0300 2019-06-10T13:42:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dv-2019-arganizatary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арганізатары Дня волі на мітынгу-канцэрце ў Кіеўскім скверы. 24 сакавіка 2019 г. Фота: Радыё Свабода

Арганізатары Дня волі на мітынгу-канцэрце ў Кіеўскім скверы. 24 сакавіка 2019 г. Фота: Радыё Свабода

Арганізатары Дня волі ў Мінску Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч звярнуліся ў суд з іскавай заявай да Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама для скасавання дагавора на аказанне паслуг па ахове правапарадку падчас мітынгу і канцэрта 24 сакавіка 2019 года.

У ім пазоўнікі паказваюць, што падчас свята безпадстаўна былі затрыманыя як мінімум два актывісты - Дзмітрый Дашкевіч і Віталь Рымашэўскі. Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі забаранялі пад пагрозай затрымання ўдзельнікам мерапрыемства пакідаць пляцоўку з бел-чырвона-белымі сцягамі, чым псавалі настрой людзям.

«Падобныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі нанеслі іміджавыя страты заяўнікам мерапрыемства, так як сваімі дзеянні яны паказалі, што знаходзіцца на пляцоўцы, дзе праходзіла масавае мерапрыемства, небяспечна, і яны не могуць гарантаваць бяспеку як прысутным грамадзянам, так і выступоўцам са сцэны - актывістам і арганізатарам масавага мерапрыемства.

Лічым, што супрацоўнікі міліцыі сваімі дзеяннямі спрабавалі знізіць колькасць патэнцыйных удзельнікаў пры правядзенні падобных масавых мерапрыемстваў у будучыні», - адзначылі заяўнікі ў сваёй зыскавай заяве.

На гэтай падставе арганізатары мерапрыемства просяць суд скасаваць дамову з ГУУС Мінгарвыканкама аб аказанні паслуг па ахове грамадскага парадку пры правядзенні масавага мерапрыемства.

Нагадаем, да гэтага Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч накіроўвалі прэтэнзію аб урэгуляванні спрэчкі ў дасудовым парадку на адрас ГУУС, аднак ведамства адхіліла прэтэнзію пазоўнікаў, прапанаваўшы выплаціць суму, вызначаную адказчыкам - 6375 рублёў.

Раней, калі арганізатары адмовіліся аплачваць паслугі міліцыі, на іх былі складзеныя пратаколы на падставе ч. 2 арт. 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства", і суд аштрафаваў кожнага з іх на 30 базавых велічыняў (765 рублёў).

Патрабуем ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоды мірных сходаў

Беларускія праваабрончыя арганізацыі выступілі з заяваў, у якой патрабуюць ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоды мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства