viasna on patreon

«ЭкаБрэст» падаў дакументы на рэгістрацыю

2019 2019-06-27T13:08:47+0300 2019-06-27T14:06:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-zatrymanne-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шэсце ў Берасці 2 чэрвеня. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Шэсце ў Берасці 2 чэрвеня. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Як паведамляе Радыё Свабода, 26 чэрвеня актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму. Устаноўчы сход адбыўся 26 траўня.

Сузаснавальнікамі берасьцейскага абласнога экалягічнага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага заводу.

У статуце арганізацыі гаворыцца, што асноўнай мэтай яе дзейнасьці зьяўляецца падтрымка, дапамога і шырокае прыцягненьне грамадзкасьці да рашэньня экалягічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Пра рэгістрацыю альбо нерэгістрацыю новага аб’яднаньня ўлады павінны паведаміць на працягу месяца, да 26 ліпеня.

Абарона экалагічных правоў — на парадку дня ў Беларусі

“Вясна” паразмаўляла з праваабаронцамі, якія займаюцца абаронай экалагічных правоў чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства