viasna on patreon

Міліцыю зацікавіла штогадовае ўшанаванне памяці Міхала Валовіча

2019 2019-06-27T17:30:49+0300 2019-06-27T17:45:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parechcha-2018-c.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магіла Міхаіла Валовіча

Магіла Міхаіла Валовіча

Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", супрацоўнікі слонімскай міліцыі сталі цікавіцца традыцыйнай акцыяй памяці Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага руху ў XIX-ым стагоддзі.

Стала ведама, што днямі ўчастковы міліцыянт з мэтай апытання шукаў Івана Бедку, пенсіянера і грамадскага актывіста. А пазней, 26 чэрвеня, да іншага грамадскага актывіста са Слоніма Віктара Марчыка наведаліся супрацоўнікі Слонімскага РАУС, якія цікавіліся ўдзелам Марчыка ў памінальным дні.

Штогод беларуская грамадскасць у мясцовасці Парэчча Слонімскага раёну (радзіма Міхала Валовіча) на могілках ушаноўвае памяць паўстанцаў 1830 года. Адным з заснавальнікаў акцыі памяці стаў таксама нараджэнец Парэчча, светлай памяці краязнавец Аляксандр Талерчык. Найперш на яго сродкі была адноўленая магіла Міхала Валовіча і пастаўлены помнік з прозвішчамі іншых мясцовых удзельнікаў вызвольнага руху.

Звычайна слонімская міліцыя не перашкаджала правядзенню ўшанавання. Сёлета грамадская акцыя таксама прайшла спакойна. Яна адбылася 16 чэрвеня. Ушанаваць нацыянальных герояў у Парэчча прыехала каля 30 чалавек са Слоніма, Мінску, Гародні і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства