viasna on patreon

Газета "Вечерний Могилев" збірае грошы на штраф ад "блакітнага лобі"

2019 2019-06-28T17:36:32+0300 2019-07-09T09:02:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viacherni_magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з сайта выдання

Скрыншот з сайта выдання

Як паведамляе Еўрарадыё, скандальна вядомая газета "Вечерний Могилев" просіць у сваіх чытачоў фінансавай дапамогі, каб выплаціць штраф. Адпаведная абвестка з'явілася ў сацсетках.

Мінінфармацыі знайшло прыкметы экстрэмізму ў двух матэрыялах газеты. Гэта першы выпадак у Беларусі, калі экстрэмізм быў выяўлены ў дзяржаўным выданні. 

28 чэрвеня выданне атрымала заяву за подпісам часовага кіраўніка Ленінскага РАУС Магілёва А.Любініна, дзе матэрыялы газеты таксама называюцца экстрэмісцкімі.

"Вечерний Могилев" атрымаў штраф. Рэдакцыя выдання лічыць, што стала ахвярай барацьбы з "ідэалогіяй садаміі":

"На працягу шэрагу апошніх гадоў рэдакцыя газеты "Вечерний Могилев" адстойвала хрысціянскія каштоўнасці, аказваючы інфармацыйнае процідзеянне ідэалогіі садаміі, якая абрынулася на беларускую зямлю. На жаль, барацьба апынулася няроўнай. У прыхільнікаў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі апынуліся магутныя заступнікі ва ўладных структурах", - адзначаецца ў допісе суполкі "Могилевские новости".

"Вечерний Могилев" лічыць, што на яго "паступіла палітычная замова з боку "блакітнага лобі". Судовую барацьбу ў такіх умовах рэдакцыя называе бесперсктыўнай, таму просіць чытачоў дапамагчы ў выплаце штрафу. 

Газета "Вечерний Могилев" набыла вядомасць сваімі агрэсіўнымі артыкуламі з нападкамі на прадстаўнікоў ЛГБТК+. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства