Водгукі мастацкай выставы “Мары з-за кратаў”: удзячнасць і просьба аб дапамозе
Конкурс мастацкіх прац зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды “Мары з-за кратаў”, які быў арганізаваны праваабаронцамі "Вясны”, выклікаў вялікую цікавасць у месцах пазбаўлення волі. На адрас ПЦ “Вясна” і дагэтуль прыходзяць лісты, у якіх выказваюцца словы падзякі і пажаданні надалей праводзіць такія конкурсы.
З папраўчай калоніі №8 піша Сяржук Лявончыкаў:
“Гэта вельмі добрая справа, глыток свежага паветра і магчымасць, каб нашыя працы ўбачылі па за дротам. Выкажу пажаданнеі не толькі асабістае - калі ласка, ладзьце яшчэ падобныя выставы, вызначайце тэмы, накірунак і мы будзем маляваць і ўдзельнічаць у конкурсе.”
Алег Савенкоў піша з папраўчай калоніі №20 аб тым, што любіць маляваць усялякія мульцяшкі і цікавыя мініятуркі: “І тут у лагеры усім малюю на лісты і паштоўкі, каб яны маглі парадваць сваіх блізкіх”.
Дарэчы, мае ён і просьбу да добрых людзей.
Паколькі Алег з’яўляецца сіратой і не мае магчымасці набываць віншавальныя паштоўкі, то просіць па магчымасці даслаць яму некалькі розных паштовак, пажадана з Днём народзінаў.
Для тых, хто мае жаданне дапамагчы зняволенаму, ніжэй змяшчаем ягоны адрас:
247755, Гомельская вобласць, Міхалкоўскі с\с-70, ПК – 20, брыгада 62. Алегу Савенкову.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96