viasna on patreon

Спецдакладчыца ААН адрэагавала на паведамленне праваабаронцаў пра экстрэмізм

2019 2019-08-08T10:35:09+0300 2019-08-08T10:35:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fionnuala-n-aolin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фіоннуала Ні Аолайн

Фіоннуала Ні Аолайн

Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях заахвочвання і абароны правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фіоннуалу Ні Аолайн (Fionnuala Ní Aoláin) пра выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі і пераслед грамадзян за публікацыю кантэнту, які, на думку ўладаў, можа прывесці да распальвання расавай, нацыянальнай ці іншай нянавісці і варожасці.

Праваабаронцы звярнулі ўвагу спецдакладчыцы на тое, што ў Беларусі антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі для барацьбы з іншадумствам і недапушчальна абмяжоўваюць свабоду слова. Дзяржаўныя органы не прымаюць належных мер па прадухіленні і барацьбе з гвалтам і экстрэмізмам у грамадстве, паколькі незаконныя дзеянні, якія здзяйсняюцца супраць уразлівых груп, матываваных нянавісцю, праваахоўнымі органамі і судом не кваліфікуюцца належным чынам як злачынствы, учыненыя на падставе нянавісці, а не проста хуліганства ці іншыя матывы

Днямі Спецыяльнага дакладчыка ААН адказала праваабаронцам, што з цікавасцю вывучыла гэтае пытанне.

“Атрыманыя матэрыялы будуць апублікаваныя на вэб-сайце мандата падчас публікацыі дакладу”, — паведаміла яна.

Нагадаем, нядаўна вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі (БАЖ, БХК, ПЦ "Вясна" і Human Constanta) прэзентавалі аналітычны даклад «Супрацьдзеянне экстрэмізму і права чаловека».

У дакладзе праваабаронцы крытычна ацанілі вызначэнне экстрэмізму ў нацыянальным заканадаўстве, парадак фарміравання і дзейнасці камісій, на якія ўскладзены экспертныя функцыі, стан грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства, а таксама заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць інтэрнэту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства