Алег Сянцоў і украінскія маракі вызваленыя ў рамках абмену зняволенымі, але працэс яшчэ не завершаны Дапоўнена
Украінскага рэжысёра Алега Сянцова вызвалілі ў рамках абмену заключанымі паміж Расіяй і Украінай.
Затрыманыя ў Керчанскім праліве ваенныя маракі, а таксама Алег Сянцоў, Мікалай Карпюк, Уладзімір Балух, Павел Грыб вяртаюцца дадому, паведаміў у Facebook новы генпракурор Украіны Руслан Рабашапка.
Агулам паведамляецца пра вызваленне 24 чалавек, які працяглы час знаходзіліся ў зняволенні ў расійскіх калоніях.
Сёння раніцай Офіс прэзідэнта Ўкраіны апублікаваў на Facebook паведамленне з пацьверджаннем таго, што працэс ідзе, але абвяржэннем таго, што ён завершаны:
«Працэс узаемнага вызвалення затрыманых працягваецца, — гаворыцца ў паведамленні офісу Ўладзіміра Зяленскага. — Інфармацыя пра завяршэнне не адпавядае рэчаіснасці. Мы не ўпершыню сустракаем інфармацыйны хаос, выкліканы спасылкамі на непацверджаную інфармацыю і шматлікія „крыніцы“. Мы заклікаем зразумець наступствы дэзінфармацыі: гэта гульня з эмоцыямі грамадзтва. Пасля завяршэньня ўзаемнага вызваленьня затрыманых Офіс прэзыдэнта паведаміць пра гэта па афіцыйных каналах», - піша Радыё Свабода.
Праваабаронцы "Вясны" падтрымалі акцыю #FreeSentsov