viasna on patreon

Марш прыхільнікаў Макса Каржа ў Гродне прызналі несанкцыянаванай акцыяй

2019 2019-08-30T15:27:12+0300 2019-08-30T15:27:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_korzha_grodno_avgust_2019_23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота HrodnaLife

Фота HrodnaLife

Шэсце прыхільнікаў Макса Каржа, якое прайшло 25 жніўня ў абласным цэнтры, прызналі несанкцыянаванай акцыяй. Зараз усталёўваюць асобы удзельнікаў. Да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнуты арганізатар маршу, паведамляе TUT.BY са спасылкай на s13.ru.

"Распачаты адміністрацыйны працэс па справе аб арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Але пратаколаў на ўдзельнікаў яшчэ не складалі", - пракаментавалі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

25 жніўня прыблізна 20 прыхільнікаў Макса Каржа прайшліся па вуліцы Савецкай у Гародні. Напярэдадні, 24 жніўня, у Мінску адбыўся канцэрт выканаўцы, на які прыйшлі каля 35 тысяч гледачоў.

Сваім шэсцем маладыя гарадзенцы спадзяваліся звярнуць увагу свайго куміра і запрасіць яго ў Гродна. У апошні раз Макс Корж выступаў тут у 2015 годзе.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства