viasna on patreon

Мінчукоў праінфармавалі аб правах чалавека ў няволі Фота

2019 2019-10-30T15:38:00+0300 2019-10-30T15:39:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/razdacha_3010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 30 кастрычніка праваабаронцы і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна” правялі акцыю па раздачы спецыяльнага выпуску газеты “Новы час”, прысвечанага захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды. 

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Аляксандр Вайцешык
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Аляксандр Вайцешык

Такім чынам правабаронцы прыцягваюць увагу грамадскасці да праблем чалавека ў зняволенні, у прыватнасці да ўмоваў утрымання і да асаблівасцяў працы ў такіх умовах.

Спецыяльна для спецвыпуска газеты матэрыялы на тэму правоў чалавека ў няволі падрыхтавалі праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка (“Ці ёсць у турме правы чалавека?”), юрыст праваабарончай арганізацыі “ТаймАкт” Васіль Завадскі (“Праца як пакаранне”), журналісты Аляксандр Буракоў (“Беларускія СІЗА як канец святла”) і Саша Райкан (“Сляпыя зоны беларускага грамадства”).


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства