viasna on patreon

Дзякуй, “Народная Воля”! Меркаванні праваабаронцаў пра выбары ў газеце Фота Дапоўнена

2019 2019-11-28T11:33:58+0300 2019-11-29T08:57:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nv-vybary-2019-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін з апошніх спецвыпускаў газеты “Народная Воля” быў прысвечаны аналізу выбараў у Палату прадстаўнікоў, які быў падрыхтаваны кампаніяй “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Назіральнікі, аналітыкі звярнулі ўвагу на галоўныя праблемы і недахопы, выяўленыя падчас апошніх выбараў. Гэта фарміраванне участковых і акружных выбарчых камісій, датэрміновае галасаванне, шматлікія факты цэнзуравання выступаў кандадатаў і непасрэдна падлік галасоў.

Спецвыпуск газеты “Народная Воля”  актыўна распаўсюджваецца ў многіх гарадах Беларусі

Мінск

Праваабаронцы Вясны 24 лістапада традыцыйна выйшлі ў цэнтр сталіцы, каб раздаць спецвыпуск. Мінакі с цікаўнасцю бралі газету і выказвалі свае стаўленне да выбараў.

Гродна

26 лістапада гарадзенскія праваабаронцы выйшлі на цэнтральную вуліцу горада, каб раздаць “Народную волю”. Людзі ахвотна бралі спецвыпуск незалежнай газеты і дзякавалі праваабаронцам Раману Юргелю, Віктару Сазонаву, Андрэю Коцю і Уладзіміру Хільмановічу.

Магілёў

Магілеўскія праваабаронцы далучыліся да інфармацыйнай акцыі раздачы газет 27 лістапада. За дзве гадзіны атрымалася перадаць людзям больш за паўтысячы экзэмпляраў выдання.

 

Берасце

Больш за 1 000 экземпляраў "Народнай волі" раздалі валанцеры берасцейцам. У гэтым выпуску газеты шмат месца выдзелена мінулым выбарам, назіральнікам і скандалам, якія адбываліся пад час іх. Вялізарны артыкул быў прысвечаны Кастусю Каліноўскаму, а таксама праблемам, звязаным з з акамулятарным заводам каля Берасця.

Светлагорск

Далучыліся да акцыі і менш буйныя гарады. Жыхарам Светлагорску прапанавалі ўзяць газету ў чатырох месцах горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства