viasna on patreon

Паштоўкі ад палітвязня Жамчужнага. Распавядае праваабаронца Фота

2019 2019-11-28T12:06:26+0300 2019-11-28T12:21:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhamchuzhny-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч атрымала паштоўкі ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Яна распавяла пра апошнія навіны палітвязня, якія яна дазналася з лістоў і свае ўражанні.

“Я пішу яму даўно, можа з 2016 года, але ніколі не атрымлівала адказаў. Часам думала, чаму так? Не хоча пісаць ці не можа? Ці не атрымлівае мае лісты і паштоўкі?І вось нарэшце ў кастрычніку атрымала вялікую паштоўку з якой дазналася шмат цікавага.

Цяпер ведаю, што палітвязень атрымліваў мае лісты і заўсёды адказваў. Ведаю, што мае пажаданні яму заўсёды здзяйсняюцца. Напрыклад, пасля дасланай паштоўкі на Дзень народзінаў з пажаданнямі права на справядлівы суд, Магілёўскі абласны суд задаволіў скаргу палітвязня, упершыню за ўвесь час. Пасля паштоўкі з вяргініяй Міхаіла Ігаравіча вызвалілі з штрафнога ізалятара", — распавядае Наталля Сацункевіч.

Палітвязень Жамчужны паведаміў, што яго перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ):

“Заўсёды было 70-100 сутак гэтых "ісцязаній", потым адзін месяц, як глыток свежага паветра, у ПКТ”.

Днямі Наталля знайшла ў скрыні ячшэ адзін ліст ад Міхаіла Ігаравіча. На паштоўцы з кветкамі архідэі ён напісаў шмат цёплых слоў. Вязень атрымаў вялікую колькасць паштовак з летніка Валанцёрскай службы “Вясны” і шчыра дзякуе за гэта:

“Летнік “Вясны” заваліў калонію паштоўкамі ў маю падтрымку”. 

Праваабаронца Наталля Сацункевіч адзначае, што падтрымліваць лістамі і паштоўкамі палітвязняў — неабходна:

"Хачу сказаць усім, што салідарнасць і падтрымка — гэта вельмі важна! Не шкадуйце час на такія рэчы. Зараз праходзіць «Марафон лістоў» ад Amnesty International, у якім можа прыняць удзел кожны ці кожная".

Лісты дасылайце на адрас:

213410, ПК-9, бр.31, ПКТ, вул. Дабралюбава, 16, г. Горкі, Магілёўская вобласць, Беларусь 
Жамчужнаму Міхаілу Ігаравічу

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Праваабарончы цэнтр "Вясна" падтрыхтаваў інструкцыю па напісанню лістоў вязням.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства