viasna on patreon

Алег Сянцоў у Еўрапарламэнце атрымаў прэмію Сахарава

2019 2019-11-28T13:42:56+0300 2019-11-28T13:52:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siancou_euraparlament.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Сянцоў у Страсбургу, 26 лістапада 2019 году. Фота: Reuters.

Алег Сянцоў у Страсбургу, 26 лістапада 2019 году. Фота: Reuters.

На пленарным пасяджэнні Еўрапарламэнту ў Страсбургу 26 лістапада адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Андрэя Сахарава ўкраінскаму рэжысёру і актывісту Алегу Сянцову, нядаўна вызваленаму з расейскай калоніі. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Прэмія "За свабоду думкі" імя Сахарава заснавана Еўрапарламентам у 1988 годзе і ўручаецца асобам, якія ўняслі "выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека па ўсім зямным шары". Алегу Сянцову прэмія была прысуджана ў 2018 годзе падчас яго знаходжання ў калоніі, таму атрымаў ён яе толькі зараз.

Сянцоў, які жыў у Крыме, пасля анэксіі паўвостраву быў арыштаваны расейскімі ўладамі і асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў. Ён адмаўляў віну, сцвярджаючы, што яго і яго таварышаў пераследуюць за праўкраінскую пазыцыю.

Асаблівую вядомасць, у тым ліку ў Еўропе, яму прынесла галадоўка, якую ён трымаў у мінулым годзе з патрабаваннем вызваліць ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Сянцова вязьнем сумлення.

Еўрапарламэнт вырашыў прысудзіць яму прэмію імя савецкага акадэміка і дысыдэнта Андрэя Сахарава "ў знак прызнання яго мірнага пратэсту супраць незаконнай акупацыі ягонага роднага Крыму".

Выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламэнту, Сянцоў сказаў, што разглядае прэмію не як узнагароду для яго асабіста, але і для ўкраінскіх палітвязьняў у Расіі, у кантраляваных сэпаратыстамі раёнах Данбасу, а таксама для ўкраінскіх актывістаў і вайскоўцаў.   Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава Еўрапарламент уручае штогод. У 2004 годзе прэміяй была ўганаравана Беларуская асацыяцыя журналістаў. У 2006 годзе прэмію атрымаў былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства