viasna on patreon

Маркелава будуць судзіць за "выбары" адразу па двух артыкулах

2019 2019-11-29T16:08:06+0300 2019-11-29T16:12:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/petr_markelau_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Маркелаў. Фота Радыё Свабода

Пётр Маркелаў. Фота Радыё Свабода

Як паведаміў "Вясне" актывіст Пётр Маркелаў, яго выклікаюць у суд Маскоўскага раёна г. Мінска па інцыдэнту, які адбыўся ў асноўны дзень галасавання  — 17 лістапада. Маркелаў з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка, які балатаваўся ў Мінску ў Палату Прадстаўнікоў па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99. Маркелава затрымалі міліцыянты на выбарчым участку №286 за тое, што ён патрабаваў у сяброў участковай камісіі пералічыць пададзеныя за Шашка галасы. 

Адміністрацыйны працэс адбудзецца адразу па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэння:

  • арт. 17.1 — дробнае хуліганства;
  • арт. 23.4 — непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў.

Судовы разгляд справы прызначаны на панядзелак, 9 снежня, на 10:00. Пры затрыманні на яго быў складзены пратакол толькі па аднаму артыкулу — 17.1 КаАП. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала гэты інцыдэнт, што Маркелаў і Шашок патрабавалі немагчымага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства