viasna on patreon

Новы год пінчукоў пачнецца з судоў Дапоўнена

2019 2019-12-27T18:02:44+0300 2019-12-27T19:58:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk_protest06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", 27 снежня на жыхароў Пінску, якія прымалі ўдзел у акцыі 20 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй, супрацоўнікі Пінскага РАУС склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КаАП. Суды прызначылі на 8 студзеня 2020 года.

Акцыя пратэсту ў Пінску 20 снежня 2019 года. Фота: media-polesye.by

Таццяна Кебікава паведаміла, што атрымалі позвы ў суд:

  • Яўген Вядка,
  • Таццяна Кебікава,
  • Аляксандр Аўсеенка і яшчэ некалькі актывістаў.

Паведамляецца, што ў Пінскі РАУС выклікаюць і пісьменніка Паўла Ляхновіча (нібы за распаўсюд інфармацыі аб акцыі ў фэйсбуку).

Інфармацыя ўдакладняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства